Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Врс 2022

Лукашэнка: беларусы ніколі ні на каго не нападалі, так будзе і ў далейшым!

Лукашэнка: беларусы ніколі ні на каго не нападалі, так будзе і ў далейшым!

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ніколі ні на каго не нападалі, так будзе і ў далейшым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 верасня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што іх дыпламатычная місія пачынаецца ў знакавы для беларусаў перыяд. Зусім нядаўна, 17 верасня, Беларусь адзначыла сваё самае маладое дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.

"Як і раней, з таго часу беларусы ніколі ў сваёй гісторыі ні на каго не нападалі. Ні для каго мы не былі крыніцай  пагрозы. Так будзе і ў далейшым. Падкрэсліваю: менавіта так будзе ў далейшым! Мы заўсёды прыхільныя да мірнага вырашэння любых міжнародных праблем", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Страціўшы кожнага трэцяга ў часы фашысцкага генацыду, беларусы, як ні адна іншая нацыя ў свеце, высока цэняць чалавечае жыццё. Кожнае чалавечае жыццё!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі