Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Кст 2020

Лукашэнка: беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і мы абавязаны выканаць гэты наказ народа

Лукашэнка: беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і мы абавязаны выканаць гэты наказ народа

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і ўлада абавязана выканаць гэты наказ народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас прававая дзяржава, нельга дапусціць разгулу злачыннасці, каб нехта падумаў, што ў гэтых умовах закон не працуе. Беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і мы абавязаны выканаць гэты наказ народа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трымаючы ў полі зроку нашых непасрэдных апанентаў, мы ўпускаем нейтральную, але таксама актыўную частку нашага грамадства, якая знаходзіцца, калі можна так сказаць, паміж уладай і апазіцыяй. Гэтыя людзі хочуць стабілізацыі, асобныя з іх знаходзяцца ў стане нявызначанасці. Таму ім трэба даць выразны арыенцір далейшага развіцця грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі".

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта першачарговая задача цяперашняй улады, і не толькі ідэалагічнай вертыкалі. У прыватнасці, у кіраўніка дзяржавы з'явіліся пытанні да Міністэрства адукацыі. "Паводзіны часткі студэнтаў паказваюць іх, мякка кажучы, нядбайнае стаўленне да вышэйшай адукацыі. Гэта можа прывесці да страты яе каштоўнасці як значнай сацыяльнай ступені, - падкрэсліў ён. - Недапрацоўваюць рэктары ВНУ. У бліжэйшы час, на працягу тыдня, мы павінны вырашыць кадравую праблему па такіх ВНУ".

Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў дзейнасць прафсаюзаў. Ён падкрэсліў, што іх задача - абараняць правы працоўных. "У большай частцы старшыні прафсаюзных арганізацый не паддаліся палітычнаму ажыятажу. Яны вельмі добра спрацавалі на выбарах і гэту няпростую ношу нясуць і цяпер. Але ёсць лідары, асабліва пярвічак, якія на прадпрыемствах павінны былі быць на перадавой. Некаторыя адышлі ў цень, а асобныя схаваліся пад плінтус, - заўважыў Прэзідэнт. - Нам трэба неадкладна перагледзець падыходы ў рабоце прафсаюзнай вертыкалі, накіраваўшы намаганні на фарміраванне давернага ўзаемадзеяння кіраўніцтва прадпрыемстваў і працоўных. Прафсаюзам, як і любой іншай арганізацыі, у тым ліку і маладзёжнай, трэба знайсці канкрэтную работу і паказаць насельніцтву, што яны займаюцца справай".

Асобная задача прафсаюзаў - кантроль за арганізацыяй грамадскага харчавання, фарміраваннем цэн у гандлі і на камунальныя паслугі, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Нямала недахопаў Аляксандр Лукашэнка бачыць і ў рабоце сродкаў масавай інфармацыі. Прэзідэнт запатрабаваў завяршыць у бліжэйшы час фарміраванне калектываў у асноўных СМІ. "Кантроль у гэтым плане Адміністрацыяй Прэзідэнта. Павінна застацца магутнае ядро, гатовае адстойваць той самы інфармацыйны суверэнітэт дакладна, філігранна, прыцэльна, а галоўнае - наступальна, - падкрэсліў ён. - Трэба было, каб прайшло два месяцы, каб нашы асноўныя тэлевізійныя каналы і іншыя СМІ працавалі так, як цяпер. Гэта трэба рабіць пастаянна. Журналістыка павінна нарэшце перастаць быць памяркоўнай, як гэта было ў нас прынята да цяперашняга часу. І я таксама ў гэтым плане не знімаю з сябе віны".

Таксама, упэўнены Прэзідэнт, дзяржава павінна праводзіць больш настойлівую інфармацыйную палітыку ў інтэрнэце, весці яе наступальна, але без фэйкаў.

"Некаторыя кажуць, што краіна павінна вярнуцца ў рэчышча стварэння. Супакойцеся, ніякай разбалансаванасці ў краіне няма. Калі б гэта было, вы ўбачылі б маю самую жорсткую рэакцыю: гэта найважнейшае пытанне Прэзідэнта, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - І ў вёсцы, і ў малых і сярэдніх гарадах, і ў абласных цэнтрах, і ў Мінску людзі працуюць. Ніхто з вас цяпер не ўстане і не скажа, што дзесьці не працуе прадпрыемства. Пры ўсіх  складанасцях, якія прыходзяць да нас звонку, тым не менш круцімся, верцімся, выкручваемся".

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на кадравую палітыку. Тут, паводле яго слоў, трэба ўмець бачыць ініцыятыўных людзей з актыўнай дзяржаўнай пазіцыяй і здольнасцю весці дыялог з грамадзянамі. "Найважнейшае пытанне, якое цяпер перад намі стаіць, - надзейнасць. Мы вельмі ўжо вольна сябе адчувалі ў падборы і назначэнні кадраў. А потым некаторыя "пераабуліся". І "пераабуліся" ж тыя, якіх мы вырасцілі на сваіх руках. Таму надзейнасць, патрыятызм, адданасць ідэям народа вылучаюцца на першае месца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўсе сацыяльныя інстытуты працуюць спраўна, без збояў. І гэта, заўважыў ён, у першую чаргу вынік работы выбудаванай за гады незалежнасці сістэмы дзяржаўнага кіравання. "Нягледзячы на глабальныя шокі, эканоміка захоўвае ўстойлівасць, выконвае абавязацельствы - як знешнія даўгавыя, так і сацыяльныя. І нават знаходзіць новыя магчымасці для нарошчвання інвестыцыйнага і прамысловага патэнцыялу. Галоўнае - забяспечыць дастойны ўзровень жыцця насельніцтва. Пры ўсіх праблемах, якія я пералічыў, галоўнае - эканоміка", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі