Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Jul 2021

Лукашэнка: беларусы адзіныя ў імкненні абараніць сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху

Лукашэнка: беларусы адзіныя ў імкненні абараніць сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ адзіны ў імкненні абараніць сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта свяшчэннае для нас свята сімвалізуе перш за ўсё народнае адзінства, якое дапамагло беларусам вытрымаць самы моцны ўдар лёсу, выжыць як нацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і перамагчы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі народ быў адзіны 25 гадоў таму, калі выбраў сваім галоўным дзяржаўным святам дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзіныя беларусы і сёння - у імкненні абараніць гераічную спадчыну, памяць аб Вялікай Перамозе, суверэннае права на выбар гістарычнага шляху.

"І няма ніякай іншай даты ў нашай гісторыі, якая так глыбока прымушала б задумацца аб каштоўнасці міру, незалежнасці і свабоды", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што 77 гадоў таму змучаная вайной Беларусь была пазбаўлена ад фашысцкага прыгнёту. "Раздаўленыя горам страт і страхам за ўласнае жыццё людзі сталі свабоднымі. І толькі яны, відавочцы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, ведаюць, што такое сапраўдныя свабода і незалежнасць. Таму што ўсё гэта тады было ўмомант страчана. А перыяд акупацыі ператварыўся для іх у сапраўднае пекла. Беларусаў зажыва спальвалі ў іх жа ўласных дамах, як у Хатыні, Дальве, Але. Зганялі ў канцэнтрацыйныя лагеры, як у Трасцянцы і Азарычах, адкуль выхад быў толькі адзін - у агульную магілу. У прамым сэнсе пілі кроў беларускіх дзяцей, як у вёсачцы Чырвоны Бераг. З вен падвешаных на спецыяльныя станкі дзяўчынак і хлопчыкаў нацысцкія садысты выціскалі літаральна ўсё да кроплі на патрэбы салдат рэйха. След, які пакінула на нашай зямлі гітлераўская Германія, не сатрэ час", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што, магчыма, такія факты гучаць жудасна і недарэчы для святочнага дня, але забываць іх нельга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі