У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Чэр 2018

Лукашэнка: беларускія пагранічнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі

Лукашэнка: беларускія пагранічнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі

4 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пагранічнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 чэрвеня на ўрачыстым пастраенні асабовага складу Брэсцкай пагранічнай групы і курсантаў Інстытута пагранічнай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна, што сёння беларускія пагранічнікі фактычна стаяць на варце не толькі нацыянальных інтарэсаў сваёй краіны, але і рэгіянальнай, а таксама міжнароднай бяспекі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, знаходзячыся на ключавых транзітных шляхах, якія злучаюць Поўнач і Поўдзень, Еўропу і Азію, Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў у папярэджанні і спыненні трансгранічнай злачыннасці, нелегальнага бізнесу і іншых негатыўных працэсаў.

"Нашым ваеннаслужачым удалося значна знізіць наплыў нелегальных мігрантаў у дзяржавы Еўрасаюза. Сістэматычна на граніцы выяўляюцца асобы, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі рэгулярна выяўляюцца каналы наркатрафіка", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння ў свеце па-ранейшаму трывожна і непрадказальна, ваеннае проціборства адбываецца практычна на ўсіх кантынентах. Нагнятаецца сілавое процістаянне, у тым ліку непасрэдна ля меж Беларусі.

"Прычым вы, як ніхто іншы, ведаеце, што ўзброеныя сутыкненні пачынаюцца менавіта на граніцы. Няпростая мiжнародная абстаноўка і небяспека тэрарыстычных актаў прымушаюць бесперапынна падтрымліваць высокі ўзровень баявой гатоўнасці пагранічных органаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Для павышэння баяздольнасці і мабільнасці пагранічныя войскі аснашчаюцца найноўшымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення. Абсталёўваюцца рубяжы, будуюцца сучасныя комплексы застаў, паляпшаюцца бытавыя ўмовы для асабовага складу.

"Вы - носьбіты слаўных баявых традыцый, і павінны заўсёды памятаць пра гэта. Вам не трэба гаварыць, што порах трэба трымаць сухім. Вы яго кожны дзень, кожную гадзіну, суткамі трымаеце сухім. Менавіта пагранічныя войскі - адны з нямногіх, а можа, і адзіныя, якія пастаянна знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці. Гэту гатоўнасць неабходна падтрымліваць на належным узроўні і ўсебакова павышаць сваё майстэрства", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт заўважыў, што сёння, як і сто гадоў таму, забяспечыць надзейную бяспеку на граніцы без падтрымкі мясцовага насельніцтва немагчыма. Таму неабходна ўвесь час удасканальваць узаемадзеянне з жыхарамі прыгранічча.

"У нас нармальныя людзі, якія заўсёды гатовы дапамагчы", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс