Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Jul 2020

Лукашэнка: беларуская зямля заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, такой і застанецца

Лукашэнка: беларуская зямля заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, такой і застанецца

17 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуская зямля заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, такой і застанецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА

"Што датычыцца нашых адносін, вы павінны ведаць, што мы нікуды не збіраемся, як некаторыя спрабуюць прадставіць Беларусь. Мы знаходзімся на гэтым кавалку зямлі. Яна заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, расіяніна. І застанецца заўсёды такой, нават калі мы з вамі не захочам. Народы без нас разбяруцца, як ім жыць. Але хацелася б, каб і мы пры гэтым працэсе прысутнічалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок, вядома ж, настойвае на тым, каб усе дамоўленасці выконваліся. "І з нашага боку ёсць спіс, і з расійскага. Каб мы выконвалі гэтыя дамоўленасці. І будаваць мы нашы саюзныя адносіны павінны выключна на раўнапраўнай аснове. Я як гісторык добра разумею і вывучаў гэту тэму вельмі ўважліва. Саюзы, пабудаваныя не на раўнапраўнай аснове, не існуюць доўга", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Ну і час змяніўся. Сёння ж немагчыма, як у сярэднія вякі, захапіць якую-небудзь краіну і падпарадкаваць на 100-150 гадоў. Сітуацыя іншая. Ды і не трэба. І ў Расіі сваіх зямель хапае, калі гаварыць пра Расію. Але калі нехта мысліць за межамі нашай краіны з другога боку такімі рэчамі і паняццямі, я думаю, жыццё яго недаўгавечнае, - адзначыў беларускі лідар. - Мы яшчэ з вамі пагаворым сам-насам, абмяняемся некаторымі думкамі і пытаннямі. Я вам раскажу аб тым, што адбываецца ў нас цяпер у гэты электаральны перыяд. Вельмі дзіўныя рэчы адбываюцца. Іншым разам я пачынаю доўга думаць, зыходзячы са свайго вопыту, адкуль гэта бярэцца. А вось, усялякае здараецца. Таму я вам потым раскажу аб гэтым".

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў добрыя пажаданні і прывітанне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. "Мы яго чакаем пасля сустрэчы кіраўнікоў урадаў на вочную сустрэчу ўжо ў Мінску ў рамках ЕАЭС", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі