У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Ліп 2020

Лукашэнка: беларуская армія сёння - гэта кампактныя Узброеныя Сілы

Лукашэнка: беларуская армія сёння - гэта кампактныя Узброеныя Сілы
Фота з архiва

28 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуская армія сёння - гэта кампактныя Узброеныя Сілы, створаныя па прынцыпе абароннай дастатковасці і здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што абаронны патэнцыял краіны пастаянна ўмацоўваецца.

"Створана нацыянальная ваенная школа, наладжаны працэс падрыхтоўкі спецыялістаў. Вы гэта ведаеце, і не выпадкова паводле даных штогадовага міжнароднага рэйтынгу ваеннай магутнасці (рэйтынг Global Firepower. - Заўвага БЕЛТА) армія Беларусі займае 53-е месца з амаль 140 краін. Гэта значна вышэй за большасць дзяржаў СНД", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за мінулыя гады вельмі шмат зроблена для Узброеных Сіл і гэты падыход робіць краіну больш магутнай і моцнай.

"Мы паспяхова процідзейнічаем незаконнай міграцыі, наркатрафіку, кантрабандзе і гэтак далей. Дзейнасць органаў унутраных спраў і іншых структур забеспячэння грамадскай бяспекі дазваляе падтрымліваць у краіне законнасць і парадак", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс