Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліп 2020

Лукашэнка: беларуская армія павінна спалучаць у сабе элементы кантрактнай і тэрміновай службы

Лукашэнка: беларуская армія павінна спалучаць у сабе элементы кантрактнай і тэрміновай службы

16 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская армія павінна спалучаць у сабе элементы кантрактнай і тэрміновай службы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нядаўна кіраўнік дзяржавы наведаў 38-ю Брэсцкую асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду. Як растлумачыў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Вадзім Дзенісенка, у 103-й брыгадзе ў Віцебску ёсць міратворчае падраздзяленне. Тут служаць выключна кантрактнікі. Яны могуць выконваць задачы ў рамках місій ААН, АДКБ і праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру". У астатнім брыгады ідэнтычныя.

"Яшчэ адзін прыклад, якой павінна быць армія: кантрактная, тэрміновая служба і іншае. Там, дзе трэба, - яна ўся на кантракце. Там, дзе могуць служыць хлопцы тэрміновай службы, мы развіваем тэрміновую службу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы расказалі аб гісторыі фарміравання, прызначэнні і баявых магчымасцях міратворчай роты, прадэманстравалі розныя варыянты яе экіпіроўкі, узбраенне і ваенную тэхніку.

Прэзідэнт пацікавіўся, ці ёсць у брыгадзе праблемы з наборам ваеннаслужачых на кантракт. Як запэўніў Вадзім Дзенісенка, жадаючых трапіць на кантракт у сілы спецыяльных аперацый шмат, таму тут вялікі конкурс.

Камандуючы ССА дадаў, што беларускія міратворцы вызначаюцца на ўсіх ваенных конкурсах, займаючы пераможныя і прызавыя месцы. Напрыклад, у мінулым годзе ваеннаслужачыя 103-й брыгады ўзялі серабро на прэстыжным спаборніцтве ва Уэльсе. Тады за перамогу змагаліся каля 140 каманд з розных краін. У 2018 годзе віцебскія міратворцы сталі лепшымі на міжнародных спаборніцтвах пешых патрулёў Cambrian Patrol у Вялікабрытаніі. Беларускія дэсантнікі рэгулярна выйграюць медалі і на іншых міжнародных конкурсах.

Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што беларусы ніяк не могуць заваяваць золата ў танкавым біятлоне, і жартам прапанаваў пасадзіць дэсантнікаў на танк. "Я прасіў. Нам танкавы батальён не далі", - жартам адказаў Вадзім Дзенісенка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што армейскаму спорту ўдзяляе пільную ўвагу і сочыць за удзелам беларускіх ваенных на ўсіх конкурсах. "Там жа сядзяць аксакалы. Яны бачаць, што ў Беларусі ёсць армія і яна вось на такім узроўні. І з такой арміяй яны не хочуць ваяваць. Інакш кажучы, гэта дэманстрацыя і сцяга, і сілы", - адзначыў ён.

У 103-й брыгадзе Прэзідэнту таксама прадэманстравалі розыгрыш баявога эпізоду "Дзеянне рухомага кантрольна-прапускнога пункта" і паказальнае ваджэнне ("вальс") БТР-80.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі