Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Лют 2015

Лукашэнка: Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы

Лукашэнка: Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы

19 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Міністэрства абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што плануе абмеркаваць напрамкі будаўніцтва Узброеных Сіл у сучасных умовах. "Мы пастаянна звяртаемся да гэтага пытання і нават не таму, што рэзка змяніліся ўмовы вакол нашай краіны, вельмі напружана сітуацыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Пытанне ў тым, каб мы змаглі прыстасаваць свае Узброеныя Сілы, перш за ўсё нашу армію да рэагавання на тую сітуацыю, якая, не дай бог, складзецца заўтра, паслязаўтра і г.д.".

"Умовы змяняюцца, няхай не кардынальна, але мы бачым, што адбываецца на так званым тэатры ваенных дзеянняў у сувязі з канфліктамі, іх хапае. Мы вывучаем іх і, зразумела, не можам не рэагаваць, улічваючы сітуацыю. Даводзіцца недзе прыстасоўвацца да сітуацыі, змяняць метады ўзброенай барацьбы, калі трэба будзе абараняць краіну", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Міністэрства абароныАляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры назначэнні на пасаду міністру абароны была пастаўлена задача - падрыхтаваць бачанне перспектыў стварэння мабільнай адэкватнай арміі, Узброеных Сіл у цэлым. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта задача вырашана.

"Наша армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Аднак і сродкі ў яе мы павінны ўкладваць, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня. Таму далейшыя крокі па развіцці арміі павінны быць ўсебакова ўзважаны і падлічаны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў дакладзе міністра хацеў бы пачуць ацэнку стану беларускіх Узброеных Сіл і шляхі іх далейшага развіцця. Кіраўніка дзяржавы таксама цікавіць пытанне запасаў узбраення і ваеннай тэхнікі, асабліва іх падтрымання ў боегатоўным стане, што, на яго думку, актуальна як з эканамічнага, так і арганізацыйнага пункту гледжання.

Ад начальніка Генеральнага штаба Аляксандр Лукашэнка чакае даклада аб задуме спецыяльных дзеянняў, а таксама наколькі Узброеныя Сілы гатовы абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, каб ніхто не думаў размаўляць з Беларуссю з пазіцыі ваеннай сілы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі