Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліп 2016

Лукашэнка: Беларускі народ цэніць мір і спакой у краіне

Лукашэнка: Беларускі народ цэніць мір і спакой у краіне

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ цэніць мір і спакой у краіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш народ, як ніхто іншы, цэніць мір і спакой у краіне, даражыць сваёй бяспекай, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Для нас многае значаць такія паняцці, як суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы. Гэта не проста палітыка, гэта наша жыццё, гэта жыццё нашых бацькоў сёння, гэта жыццё нашых дзяцей у будучым".

Лукашэнка: Беларускі народ цэніць мір і спакой у краінеПрэзідэнт адзначыў, каб захаваць усё гэта, дзяржава праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку, ажыццяўляе ваеннае будаўніцтва, умацоўваючы абараназдольнасць краіны. Гэтыя падыходы арганічна знайшлі адлюстраванне ў новай Ваеннай дактрыне.

"У Беларусі створана шматузроўневая сістэма ваеннай адукацыі. Будучыя афіцэры хлопчыкамі рыхтуюцца да службы ў кадэцкіх класах і Мінскім сувораўскім вучылішчы, затым атрымліваюць ваенную адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. Лепшыя з іх асвойваюць навуку стратэгіі, а таксама дзяржаўнага і ваеннага кіравання на факультэце Генеральнага штаба", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларускі народ цэніць мір і спакой у краінеБеларускі лідар звярнуў увагу, што, выбраўшы для сябе шлях служэння Айчыне, афіцэры нясуць вялікую адказнасць перад краінай і народам. "Менавіта вам трэба будзе нарошчваць магутнасць Узброеных Сіл, вырашаць складаныя і адказныя задачы забеспячэння дзяржаўнай, грамадскай, пагранічнай бяспекі Беларусі, падтрымання правапарадку ў грамадстве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларускі народ цэніць мір і спакой у краіне"Кожны з выпускнікоў ваенных навучальных устаноў прыйдзе не на пустое месца. У краіне створана і функцыянуе сістэма забеспячэння бяспекі ва ўсіх сферах. У сілавых ведамствах выбудаваны аптымальныя структуры. Людзі ў пагонах у нашым грамадстве карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі