VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусам удалося стварыць сваю свабодную і незалежную краіну

Лукашэнка: Беларусам удалося стварыць сваю свабодную і незалежную краіну

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам удалося стварыць сваю свабодную і незалежную краіну. Аб гэтым заявіў 26 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нефармальнай сустрэчы з удзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае - гэта наша незалежнасць і наш суверэнітэт, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы людзі свабодныя. Мы жывём у свабоднай і незалежнай краіне. Ніхто нас строем не водзіць на работу, ніхто нагайкай нас не сцябае з раніцы да вечара".

Лукашэнка: Беларусам удалося стварыць сваю свабодную і незалежную краінуПрэзідэнт адзначыў спакойную абстаноўку ў беларускім грамадстве. "Значыць, мы чагосьці вартыя. Значыць, мы стварылі, можа, не без памылак, магчыма, яшчэ не зусім тое, што нам хацелася б, але сваю краіну, дзе мы будзем гадаваць сваіх дзяцей, навучаць іх, вучыць жыццю. І гэта ўсё наша Радзіма", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што не хацеў бы спрачацца з тымі, хто імкнецца паехаць за мяжу - "хтосьці хоча паехаць зарабіць вялікія грошы, нібыта там лепш". "Я не стану спрачацца, але несумненна і бясспрэчна адно - іншай зямлі ні ў кога з вас не будзе. Зямлі, на якой мы з вамі нарадзіліся. А Радзіму, сваю родную зямлю, і маці не выбіраюць. Іх нават не крытыкуюць. Яны такія, якія ёсць, такія, якімі падарыў іх нам Гасподзь", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка: Беларусам удалося стварыць сваю свабодную і незалежную краіну

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход