Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Снж 2018

Лукашэнка: Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, для аднаўлення міру паміж славянамі

Лукашэнка: Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, для аднаўлення міру паміж славянамі

14 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае імкненне беларускага боку максімальна садзейнічаць мірным працэсам у рэгіёне. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, каб аднавіць мір і згоду паміж славянамі. Гэта нялёгка, але нават калі захаваецца самы малы шанц, сваіх спроб мы не пакінем. Мы будзем імкнуцца да таго, каб у нас тут, на тэрыторыі асноўных славянскіх дзяржаў, быў мір", - заявіў беларускі лідар.

У гэтым павінны дапамагчы і журналісты, перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Хаця б таму, што ачагом канфліктаў часта становіцца менавіта медыйная прастора. Трэба ўсведамляць адказнасць за кожнае сказанае і напісанае слова. Калі яно разбурае мір і калечыць лёсы людзей, то ставіць журналіста ў адзін рад з салдатамі, якія страляюць на паражэнне. А некаторыя гавораць, што вы гэта зброя масавага паражэння. І я з гэтым згодны. Гэта гучыць жорстка, але як яшчэ дастукацца да тых, хто ігнаруе нормы не толькі прафесійнай этыкі, але і чалавечай маралі", - сказаў Прэзідэнт.

У час прэс-туру ў Беларусь расійскія журналісты і блогеры наведалі Полацк. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты горад - калыска славянскай дзяржаўнасці. "Калі ўзяць "Аповесць мінулых гадоў", то ад палачан пайшлі і крывічы, і севяране, а значыць, тут - на беларускай зямлі - знаходзіцца духоўны корань усяго расійскага паўночнага захаду: Смаленска, Пскова, Бранска, Белгарада і Курска", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, таму ў нашай краіне асабліва цяжка і балюча ўспрымаецца любы канфлікт у славянскім свеце. Мы не можам застацца ў баку ад падзей, якія раздзяляюць блізкія па сваёй гісторыі, менталітэце і культуры народы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што мацней за ўсё славянскія народы звязвае агульная гісторыя, культура, слаўныя і цяжкія часы, перажытыя разам. "Некалькі гадоў таму ў рамках такой сустрэчы я гаварыў аб тым, што Беларусь можа стаць пэўным маральным фактарам для Расіі. Скажу шчыра: мы да гэтага заўсёды імкнуліся. Каб вы нас цанілі, калі ўжо зусім шчыра", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што, можа, тады не ўсе звярнулі ўвагу на гэтыя словы, але іх актуальнасць сёння толькі ўзрасла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі