Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Apr 2016

Лукашэнка: Беларусь зрабіла правільна, пайшоўшы па шляху рэабілітацыі чарнобыльскіх тэрыторый

Лукашэнка: Беларусь зрабіла правільна, пайшоўшы па шляху рэабілітацыі чарнобыльскіх тэрыторый

26 красавіка, Ельскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь зрабіла правільна, пайшоўшы па шляху рэабілітацыі тэрыторый, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі стаў Прэзідэнтам Беларусі, перад ім стаяў сур'ёзны выбар, што рабіць адносна пацярпелых тэрыторый. "Людзі былі напалоханы. Але я ўсім сэрцам і душой разумеў, што гэта - наша зямля і яе трэба адраджаць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вынік сёння відавочны. Можна шчыра і адкрыта сказаць: мы зрабілі правільна, пачаўшы рэабілітацыю гэтых зямель".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўны ўдар ад аварыі на ЧАЭС прыняла на сябе менавіта Беларусь. За мінулыя гады ў рэабілітацыю пацярпелых тэрыторый былі ўкладзены дзясяткі мільярдаў долараў, і затрачаныя намаганні былі не дарэмныя. Вынік бачны на прыкладзе Ельскага раёна, які наведаў Прэзідэнт. "Сёння ў Ельскім раёне амаль не засталося зямель, якія трэба вяртаць да жыцця. Ужо няўдобіцы ўзворваюць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вазьміце Дабрынь (аграгарадок, дзе пабываў Аляксандр Лукашэнка. - Заўвага БЕЛТА): 50 чалавек у дзіцячым садзе, яшчэ столькі ж гатовы ў хуткім часе туды прыйсці. Значыць, ёсць перспектыва, ёсць жыццё".

"Гэта значыць, мы зрабілі нямала і прынялі правільнае рашэнне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - За пяцігодку, якая пачалася, пры ўсіх праблемах і складанасцях, мы канчаткова вырашым усе пытанні, звязаныя з поўднем нашай краіны, каб гэтыя землі забылі трагедыю, што адбылася".

Гаворачы аб дасягненнях у рэабілітацыі чарнобыльскіх тэрыторый, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэту работу варта было пачаць значна раней, яшчэ ў часы існавання СССР. "Але тады быў страчаны час. Прыкладна 10-15 гадоў змарнавалі ў разважаннях і спрэчках. Калі б можна было вярнуць час назад, трэба было б пачынаць гэта раней. Але і так зроблена нямала, сваімі рукамі", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі