У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Ліп 2016

Лукашэнка: Беларусь жадае нармалізацыі адносін з ЗША на ўзаемавыгадных умовах

Лукашэнка: Беларусь жадае нармалізацыі адносін з ЗША на ўзаемавыгадных умовах

6 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь жадае нармалізацыі адносін з ЗША на ўзаемавыгадных умовах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Скотам Роландам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ніколі не ўтойвалі той факт, што без нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі мы не будзем мець паўнацэннай знешняй палітыкі. Мы не ўтойваем, што вельмі хацелі б нармалізацыі адносін з ЗША на ўзаемавыгадных умовах", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў маючыя месца паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і ЗША. "Сказаць, што ў нас усё добра ў адносінах паміж дзяржавамі, напэўна, будзе не зусім выглядаць шчыра нават дыпламатычна. Але таго, што значна лепш, чым было, і што мы рухаемся ў нармальным, правільным напрамку, напэўна, і вы не станеце адмаўляць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Пры добрай волі кіраўніцтва Злучаных Штатаў мы вельмі многае можам зрабіць у бліжэйшым будучым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі ёсць пэўныя абавязацельствы перад краінамі-суседзямі, у тым ліку цеснае супрацоўніцтва з Расіяй, а таксама такімі дзяржавамі, як Кітай і Індыя. "Гэта нашы стратэгічныя саюзнікі, партнёры. Мы з імі заключылі адпаведныя пагадненні", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму развіцця беларуска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Калі прыязджаюць са Злучаных Штатаў бізнесмены і я з імі сустракаюся, абмяркоўваючы інвестыцыйны клімат у Беларусі, я ім гавару: працуйце ў нас у Беларусі па амерыканскіх законах, мы створым вам такое прававое поле. Яны гавораць: не, мы хочам па беларускіх законах. І я ім за гэта ўдзячны, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта для мяне вельмі моцны рычаг і аснова для размовы з іншымі бізнесменамі. Трэба аддаць належнае, што, сапраўды, амерыканцы - людзі зусім розныя, але гэта шчырыя людзі, якія, бачачы свой інтарэс, хацелі б цесна супрацоўнічаць з нашай Беларуссю".

"Я гэта гавару для таго, каб вы разумелі, што ў нас няма забароненых тэм у супрацоўніцтве з вамі. Мы не маем ні перад адной дзяржавай абавязацельстваў, якія супярэчылі б нашаму супрацоўніцтву з ЗША. Нават расіяне нам заўсёды гавораць аб тым, што мець нармальныя адносіны з Заходняй Еўропай і ЗША - гэта абсалютна прымальна і патрэбна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Яшчэ раз падкрэсліваю: калі на гэта будзе добрая воля Злучаных Штатаў, мы вырашым любыя праблемы. Аснова павінна быць адна - шчырасць, прыстойнасць, адкрытасць і давернасць", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс