У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Врс 2017

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўказскім рэгіёне

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай працаваць у Каўказскім рэгіёне

25 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі працаваць у Каўказскім рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі добра паінфармаваны аб развіцці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: узнялі з руін, з попелу свой кавалачак зямлі, усялілі ўпэўненасць у народ, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для нас Чачэнская Рэспубліка - вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных адносін. Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы".

Прэзідэнт упэўнены ў перспектыўнасці такога ўзаемадзеяння. "Але размова ідзе толькі аб высокатэхналагічным прадукце, які сёння запатрабаваны ў вашым рэгіёне і Расіі наогул", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс