Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку

Лукашэнка: Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сітуацыі ў свеце, якая імкліва змяняецца, Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прызнаць, што сітуацыя ў свеце апошнім часам змяняецца значна больш імкліва, чым мы маглі сабе ўявіць. Ну хто мог уявіць, што ў суседняй з намі Украіне будуць падаць бомбы і рвацца снарады? Што ў Еўропе зноў запахне вялікай вайной і градус напружання паміж вялікімі дзяржавамі вырасце да ўзроўню халоднай вайны? І гэта ўжо ніхто не ўтойвае, у тым ліку і ў гэтых вялікіх дзяржавах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Наша заслуга ў тым, што Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што "нехта забыў урокі Вялікай Айчыннай вайны", сямідзесяцігоддзе заканчэння якой будзе адзначацца праз некалькі дзён. "Гэтыя ўрокі мог забыць хто хочаце, але толькі не беларусы. Тая вайна каштавала нам мільёны жыццяў, і таму, нягледзячы на час, мы цвёрда ведаем і помнім - няма на зямлі нічога даражэйшага, чым мір", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння перад народам стаіць задача зберагчы найвялікшыя каштоўнасці - мір, парадак і незалежнасць Беларусі.

"Дзякуй богу, што сёння лёс нашай краіны вырашаецца не на франтах, не на плошчах. Наша будучыня вызначаецца ў іншай, мірнай сферы - у эканоміцы. Але менавіта тут нам даводзіцца весці бой з вельмі неспрыяльнымі знешнімі ўмовамі, а таксама з уласнымі лянотай, памылковымі думкамі, безадказнасцю і непрафесіяналізмам", - лічыць беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта, ад добрасумленнай працы кожнага, ад дакладнасці і правільнасці рашэнняў улады сёння залежыць вельмі многае. "Не першы раз кажу: менавіта ў эканоміцы гарантыя нашай незалежнасці, залог міру і фундамент будучыні. І менавіта эканоміка сёння перажывае не лепшыя часы", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі