У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Май 2015

Лукашэнка: Беларусь заўсёды адкрыта і для Усходу, і для Захаду

Лукашэнка: Беларусь заўсёды адкрыта і для Усходу, і для Захаду

22 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь заўсёды адкрыта і для Усходу, і для Захаду. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адсюль і прынцыповая міжнародная пазіцыя Беларусі, якая заключаецца ў гатоўнасці развіваць адносіны па ўсім спектры перспектыўных напрамкаў. "Але толькі на прынцыпах узаемнай павагі, узаемнай выгады і роўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь зрабіла абсалютна ўсвядомлены выбар на карысць умацавання саюза з Расіяй і стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Сёння краіна пашырае геаграфію супрацоўніцтва і вывела на новы ўзровень усебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітайскай Народнай Рэспублікай, іншымі значнымі ігракамі ў свеце.

"Часам у дыялогу з Захадам даводзіцца сутыкацца з прадузятасцю і тэндэнцыйнасцю. Таму ФПБ належыць працаваць на ўмацаванне станоўчага іміджу Беларусі за мяжой. Трэба адстойваць нашы пазіцыі, даводзіць дакладную інфармацыю Міжнароднай арганізацыі працы", - лічыць беларускі лідар.

VII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі"Любыя спробы разбурыць адзінства, пасеяць разлад паміж краінамі павінны атрымліваць неадкладны жорсткі адпор. І тут вы проста не маеце права заставацца ўбаку ў пазіцыі назіральнікаў, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Войны і рэвалюцыі знішчаюць усё - і эканоміку, і бяспеку, і дабрабыт, і галоўнае - надзеі на будучае. Мы шматразова пераканаліся ў гэтым апошнія гады на прыкладах далёкіх і блізкіх краін".

"Самае важнае, што ў гэты няпросты час мы захавалі мір і парадак на нашай зямлі, не дазволілі нікому справакаваць канфлікт і ўзарваць абстаноўку знутры", - сказаў Прэзідэнт.

"Прафсаюзны актыў знаходзіцца ў гушчы працоўных калектываў. Вы кожны дзень побач з людзьмі. І вы павінны гаварыць людзям праўду - тлумачыць ім рэальныя прычыны цяжкасцей, не дазваляць ілжывай інфармацыі збіць іх з панталыку, весці прамы, адкрыты дыялог з працоўнымі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс