Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2017

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрагульняў на самым высокім узроўні

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрагульняў на самым высокім узроўні

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны ведаць, што ў Беларусі ў вас моцная апора. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу краіну. Тым больш наперадзе ў нас такая вялікая, знакавая падзея (II Еўрапейскія гульні 2019 года. - Заўвага БЕЛТА), і нам трэба будзе вельмі шмат зрабіць, - сказаў Прэзідэнт. - Нашы прадстаўнікі зусім нядаўна дакладвалі аб сітуацыі, звязанай з падрыхтоўкай да II Еўрапейскіх гульняў. Хачу вас запэўніць, што ўсё, што мы паабяцалі, да сярэдзіны 2019 года будзе мадэрнізавана, пабудавана і апрабавана. І вы не будзеце мець ніякіх праблем ні з гасцямі - іх рассяленнем, харчаваннем, - ні са спартсменамі, трэнерамі, спецыялістамі, функцыянерамі алімпійскіх камітэтаў. Мы зробім гэта, як і ўласціва Беларусі, вельмі душэўна, адкрыта".

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрагульняў на самым высокім узроўні"Гэта будуць лепшыя Еўрапейскія гульні. Таму што гэтай алімпіядай будзе жыць увесь беларускі народ. Гэта не будзе лакальнае мерапрыемства. І ўсе нашы суседзі будуць ведаць, што тут алімпіяда, для іх будуць адкрыты ўсе дзверы. Мы запросім усіх, хто захоча пабываць у нашай краіне. Гэта я вам гарантую", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрагульняў на самым высокім узроўніЁн таксама павіншаваў Янеза Качыянчыча з выбраннем кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і пажадаў яму поспехаў на гэтай пасадзе. "Мы вельмі перажывалі за тое, хто стане кіраўніком. Вы ведаеце маё стаўленне да таго, што адбылося з былым кіраўніком гэтай нашай арганізацыі. І, вядома ж, мы вельмі хацелі, каб была захавана пераемнасць. З гэтага мы зыходзілі. Таму наш кандыдат (я вельмі рады, што гэта кандыдат усіх алімпійскіх камітэтаў Еўропы) перамог", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрагульняў на самым высокім узроўніУ сваю чаргу Янез Качыянчыч адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка запрасіў яго ў Беларусь адразу ў дзвюх якасцях - Прэзідэнта краіны і Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. "Вы адзін з тых лідараў, на якіх трымаецца свет. І калі вы абяцаеце, што ўсё будзе арганізавана добра, значыць, так яно і будзе", - заявіў ён.

"Мы вельмі задаволены тым, як ідзе падрыхтоўка. Мы цалкам укладваемся ў часавы графік. І я ўпэўнены, што Еўрапейскія гульні ў Мінску будуць самымі лепшымі ў гісторыі", - дадаў Янез Качыянчыч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі