Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Jul 2015

Лукашэнка: Беларусь за кароткі тэрмін ажыццявіла мару многіх пакаленняў аб незалежнай дзяржаве

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці павіншаваў суайчыннікаў са святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята па праву з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка, гаворыцца ў віншаванні. "За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт. - У аснове нашых дасягненняў - мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа".

"Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята па праву з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.

У аснове нашых дасягненняў - мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі