У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліп 2016

Лукашэнка: Беларусь за гады незалежнасці не дала ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру

Лукашэнка: Беларусь за гады незалежнасці не дала ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру

3 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь за гады незалежнасці не дала ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязалася ні ў адзін міжнародны канфлікт. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе нядаўна праведзенага пятага Усебеларускага народнага сходу былі выпрацаваны асноўныя напрамкі развіцця краіны на наступны перыяд, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэты ўсенародны форум прадэманстраваў з'яднанасць нашага грамадства, міралюбівую, шматвектарную палітыку дзяржавы, заснаваную на прынцыпах добрасуседства і супрацоўніцтва".

"Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і перш за ўсё з брацкай Расіяй. Развіваем дыялог і з суседзямі і краінамі Захаду", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў: "За гады незалежнасці мы не далі ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязаліся ні ў адзін міжнародны канфлікт. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і беражліва захоўваем слаўную гісторыю нашай краіны".

"Вечная памяць героям, загінуўшым у баях за Айчыну. Будзем жа дастойныя іх вялікага подзвігу, - даў наказ кіраўнік дзяржавы. - Жадаю ўсім міру, дабра, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы. Слава беларускаму народу, які адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны. Слава нашай Радзіме - Рэспубліцы Беларусь. Слава яе доблесным Узброеным Сілам. Са святам вас - Днём Незалежнасці!".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс