Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Чэр 2017

Лукашэнка: Беларусь выступае за хутчэйшае аснашчэнне КСАР найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Лукашэнка: Беларусь выступае за хутчэйшае аснашчэнне КСАР найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за хутчэйшае аснашчэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краінамі - членамі АДКБ у склад КСАР выдзелены найбольш боегатовыя падраздзяленні нацыянальных узброеных сіл. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прадугледжана аснашчэнне КСАР сучаснымі і, што вельмі важна, сумяшчальнымі ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай. Гэта пазіцыя замацавана ў пагадненні аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання.

Лукашэнка: Беларусь выступае за хутчэйшае аснашчэнне КСАР найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікіНа думку Прэзідэнта, на практыцы гэта работа ідзе маруднымі тэмпамі, што недапушчальна. "У такой сітуацыі Калектыўныя сілы не дасягаюць свайго максімальнага патэнцыялу, таму работу па гэтым напрамку неабходна актывізаваць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь выступае за хутчэйшае аснашчэнне КСАР найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікіЁн таксама лічыць, што нельга зацягваць узгадненне бакамі пагаднення аб сумесным тэхнічным забеспячэнні КСАР АДКБ, якое падрыхтавана ў рамках стварэння адпаведнай сістэмы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў. "Яго рэалізацыя мае практычную накіраванасць і дасць магчымасць зняць многія неўрэгуляваныя пытанні забеспячэння дзеянняў Калектыўных сіл як пры выкананні імі баявых задач, так і ў ходзе вучобы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі