Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Жнв 2015

Лукашэнка: Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В'етнамам ва ўсіх галінах

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В'етнамам ва ўсіх галінах. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падзякаваў До Ван Маю за работу, якую ён правёў у якасці пасла дружалюбнай Беларусі дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок спадзяецца, што пераемнік гэтага дыпламата будзе такім жа актыўным у развіцці двухбаковых адносін, паколькі "мы вельмі зацікаўлены ў пашырэнні нашага не толькі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах".

Лукашэнка: Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В'етнамам ва ўсіх галінахАляксандр Лукашэнка адзначыў, што В'етнам - адна з буйнейшых дзяржаў не толькі Азіяцкага рэгіёна, але і планеты. "90 млн насельніцтва, працвітаючы, стратэгічна важны рэгіён", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшым дзесяцігоддзі В'етнам будзе ў шэрагу самых развітых дзяржаў свету. "Выбудоўваючы з вамі адносіны, мы хацелі б удзельнічаць у гэтым бурным развіцці", - сказаў Прэзідэнт.

"У сваю чаргу мы гатовы зрабіць усё для таго, каб інтарэсы В'етнама былі прадстаўлены тут, у цэнтры Еўропы. Нашы перавагі вы ведаеце, тым больш мы падпісалі ад імя Еўразійскага эканамічнага саюза з вамі дагавор аб зоне свабоднага гандлю. Думаю, перашкод для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, сёння няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі