VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Кст 2015

Беларусь прыкладае максімум намаганняў для рэалізацыі палітыкі СААЗ "Здароўе-2020"

Беларусь прыкладае максімум намаганняў для рэалізацыі палітыкі СААЗ

21 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь поўнасцю падтрымлівае ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыкладае максімум намаганняў для іх рэалізацыі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі па пытаннях умацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця ў кантэксце палітыкі "Здароўе-2020", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства прысвечана ажыццяўленню Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя новай палітыкі "Здароўе-2020". Гэта маштабны план дзеянняў, накіраваны ў тым ліку на папярэджанне і прафілактыку неінфекцыйных захворванняў.

"Здароўе нацыі - галоўнае багацце любой дзяржавы і аснова працвітання гэтай дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Канферэнцыя сведчыць аб неабходнасці выпрацоўкі для ўсіх дзяржаў агульных падыходаў да вырашэння актуальных пытанняў аховы здароўя. І тут, на думку Прэзідэнта, важныя эфектыўныя рашэнні, навуковыя даследаванні, якія даюць станоўчыя вынікі па павелічэнні працягласці і, самае галоўнае, - якасці жыцця чалавека.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі па пытаннях умацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця ў кантэксце палітыкі "Здароўе-2020"Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што са свайго боку Беларусь можа прапанаваць міжнароднай супольнасці вопыт вырашэння шэрага праблем, такіх, напрыклад, як мінімізацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы, стварэнне магутных медыцынскіх цэнтраў, забеспячэнне максімальнай даступнасці лячэбных устаноў і іншых.

"Аснова нашай унутранай палітыкі - будаўніцтва сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Гэта вельмі важна, асабліва для нашага рэгіёна пасля распаду Савецкага Саюза, калі ўсе мы, не разумеючы, кінуліся ў рынак, забыўшыся пра людзей", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ахова здароўя, адукацыя, даступнае жыллё з'яўляюцца менавіта тымі сферамі, якія ўлічваюць інтарэсы людзей, вызначаюць якасць жыцця і фарміруюць чалавечы капітал. На яго думку, яны з'яўляюцца важным фактарам забеспячэння згоды ў грамадстве і стабільнасці ў любой дзяржаве.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для гэтага Беларусі давялося шмат зрабіць. Ён звярнуў увагу на складаную сітуацыю ў краіне ў 90-я гады ў перыяд набыцця суверэнітэту, калі былі сур'ёзна аслаблены як матэрыяльна-тэхнічная база лячэбных устаноў, іх кадравае і фінансавае забеспячэнне, так і адзначаліся дыспрапорцыі ў даступнасці кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах. Усё гэта не магло не паўплываць на дэмаграфічную сітуацыю. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, значныя фінансавыя рэсурсы былі накіраваны на вырашэнне перш за ўсё сацыяльных задач.

Ён звярнуў увагу на тое, што кожны год на ахову здароўя выдзяляюцца значныя сродкі. Так, у 2014 годзе іх аб'ём склаў каля 6 працэнтаў ад ВУП. Значныя фінансавыя рэсурсы накіроўваюцца з боку мецэнатаў і спонсараў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, усё гэта дало магчымасць у бягучай пяцігодцы ўвесці ў эксплуатацыю больш за 130 аб'ектаў для медыцынскай галіны. Акрамя таго, завершана фарміраванне 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, якія ахопліваюць усе галіны медыцыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход