Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Жнв 2021

Лукашэнка: Беларусь прайшла сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства

Лукашэнка: Беларусь прайшла сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прайшла сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прайшлі сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Ведаем, у нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй навейшай гісторыі прайсці дастойна. Ёсць народ думаючы, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі. Ёсць усеагульнае разуменне, што ў сферы нацыянальных інтарэсаў мы ўсе глядзім у адным напрамку - дзяржаўным", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашні 2021 год і быў аб'яўлены Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта было б немагчыма без кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі.

Адзінства беларусаў, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадэманстравала і паспяховая работа Усебеларускага народнага сходу. На форуме была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.

Завяршыўся першы этап работы Канстытуцыйнай камісіі. У яе адрас паступіла велізарная колькасць прапаноў па ўдасканаленні Асноўнага закона. "Заўважу, на пераменах настойвалі многія. І тады ўсе ўспрынялі змяненні ў Канстытуцыі як першы, самы галоўны і асноўны крок да гэтых перамен. Гэта значыць, на падставе законаў, усё астатняе было б хаосам і беззаконнасцю", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі