У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Врс 2019

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць рухацца ў напрамку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць рухацца ў напрамку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе

3 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць рухацца ў напрамку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Томасам Грэмінгерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў кіраўніку АБСЕ за падтрымку ідэі правядзення ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму процідзеяння тэрарызму. "Мы гэта вельмі цэнім, удзячны за тое, што міжнародныя арганізацыі давяраюць Беларусі правядзенне такіх форумаў. Натуральна, вы павінны гэта разумець, і мы гэта добра разумеем. Нас гэта да многага абавязвае. Мы стараемся адпавядаць таму ўзроўню, ступені даверу, якія атрымліваем ад вас, ад міжнародных арганізацый, у плане рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што Беларусь прадоўжыць рухацца ў гэтым напрамку. "Вы ў асобе нашай краіны заўсёды атрымаеце добрага партнёра, на якога можаце абаперціся для ўмацавання міру і бяспекі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Томаса Грэмінгера.

Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і АБСЕ. "У нас склалася ўжо добрая традыцыя абмяркоўваць асноўныя пытанні нашага ўзаемадзеяння ў Еўропе, - сказаў ён. - Вельмі ўдзячны вам, АБСЕ за ацэнку нашай ролі ў плане бяспекі на Еўрапейскім кантыненце".

У сваю чаргу Томас Грэмінгер падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць наведаць Мінск і адзначыў, што гэта ўжо чацвёрты візіт за апошнія 13-14 месяцаў. "Хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць за актыўны ўдзел у справе садзейнічання міру і бяспецы, ваша актыўнае супрацоўніцтва з АБСЕ, правядзенне шэрага сустрэч, у тым ліку кантактнай групы (трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА), садзейнічанне ініцыятывам, якія нацэлены на ўмацаванне міру і бяспекі", - дадаў ён.

Асобна генеральны сакратар АБСЕ згадаў удзел Беларусі ў дасягненні мінскіх дамоўленасцей ("Мінск-1") і ўзгадненні комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў ("Мінск-2"). "Было вельмі прыемна пачуць тое, што вы гаварылі пра "Мінск-2". Лічу, што нам трэба прадаўжаць дыскусію па гэтым пытанні", - сказаў Томас Грэмінгер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс