Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Крс 2016

Лукашэнка: Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, захаваўшы мір і спакой у краіне

Лукашэнка: Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, захаваўшы мір і спакой у краіне

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, захаваўшы мір і спакой у краіне. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гарантуе забеспячэнне ў Беларусі бяспекі, міру і спакою. "Вы за вайну не перажывайце. У нас галоўная праблема - эканоміка. Калі мы перажывём гэты цяжкі час - а ён рана ці позна скончыцца, нам тады ніхто не страшны. Мы гэта пераадолеем, мы моцныя людзі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, захаваўшы мір і спакой у краінеПрэзідэнт звярнуў увагу, што калі ў нейкай дзяржаве ідзе вайна, людзі не гавораць пра заработную плату або пенсіі - ім патрэбны мір, гэта галоўнае.

"Мы ні з кім не збіраемся ваяваць і не будзем гэтага рабіць. Мы не збіраемся падставіцца так, што супраць нас нехта будзе ваяваць. Тым больш мы ні на кога не збіраемся нападаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь сур'ёзна мадэрнізавала Узброеныя Сілы і гатова імгненна адказаць на знешнія пагрозы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі