Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Oct 2016

Лукашэнка: Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівае развіццё

Лукашэнка: Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівае развіццё

7 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя тэмпы развіцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб напрамках дзейнасці парламентарыяў і ўсёй дзяржавы на перспектыву, Прэзідэнт падкрэсліў, што работа чакаецца складаная і адказная. "Краіна павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя дынамічныя тэмпы развіцця", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас ёсць для гэтага ўсе ўмовы, і галоўная з іх - адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад, што красамоўна пацвердзілі праведзеныя парламенцкія выбары", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівае развіццё"Вядома, у эканоміцы ў нас ёсць цяжкасці. Але яны пераадольныя, не катастрафічныя. Гэта нашы недапрацоўкі. У першую чаргу - урада. Самае галоўнае пытанне - экспарту, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Наша эканамічная мадэль тым не менш прадэманстравала пэўную жыццеўстойлівасць, здольнасць трымаць удар пры самай неспрыяльнай рыначнай кан'юнктуры - як унутранай, так і знешняй".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі