Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Май 2016

Лукашэнка: Беларусь паспяхова развіваецца дзякуючы паважліваму стаўленню да працоўных

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта дата ў Беларусі па добрай традыцыі адзначаецца яркімі маляўнічымі ўрачыстасцямі, з асаблівай павагай да тых, хто сваімі розумам і талентам стварае галоўныя каштоўнасці на Зямлі. "Дзякуючы паважліваму стаўленню нашага грамадства да працоўных, імкненню жыць у міры і згодзе, дзяржава паспяхова развіваецца, даючы кожнаму чалавеку ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным фундаментам для дабрабыту нашых сем'яў. Сёння вельмі патрэбны прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі беларусы ўмацуюць краіну, зробяць яе камфортнай і прывабнай. "Няхай гэта цудоўнае свята надасць аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам да далейшага развіцця і працвітання", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы!

Па добрай традыцыі гэта дата ў Беларусі адзначаецца яркімі маляўнічымі ўрачыстасцямі, з асаблівай павагай да тых, хто сваімі розумам і талентам стварае галоўныя каштоўнасці на Зямлі.

Дзякуючы паважліваму стаўленню нашага грамадства да працоўных, імкненню жыць у міры і згодзе, дзяржава паспяхова развіваецца, даючы кожнаму чалавеку ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным фундаментам для дабрабыту нашых сем'яў. Сёння вельмі патрэбны прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням.

Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы ўмацуем нашу краіну, зробім яе камфортнай і прывабнай. Няхай гэта цудоўнае свята надасць вам аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам да далейшага развіцця і працвітання.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі