Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2022

Лукашэнка: Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр вайны

Лукашэнка: Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр вайны

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў звароце да суайчыннікаў з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння мы ўспамінаем самотную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала жахам бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, знаходзячы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей - расстраляных, павешаных, спаленых жывымі.

"Многім на Захадзе хацелася б забыць аб зверствах, якія ўчынялі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны перапісалі ўжо гісторыю вайны ў сваіх падручніках, забылі вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы. Цяпер зрабілі замах на нашу гістарычную памяць, - адзначыў Прэзідэнт. - Але мы ведаем, набат праўды праб'ецца скрозь сцяну маўчання і хлусні. Злачынствам нацыстаў на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання прадстаўлены сусветнай супольнасці. Беларусь помніць усіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам".

"Мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі захоўвалі гэту памяць як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы", - запэўніў Прэзідэнт.

"У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Зварот Лукашэнкі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа

Паважаныя суайчыннікі!

Сёння мы ўспамінаем самотную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала жахам бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт.

Больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, знаходзячы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей - расстраляных, павешаных, спаленых жывымі.

Многім на Захадзе хацелася б забыць аб зверствах, якія ўчынялі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны перапісалі ўжо гісторыю вайны ў сваіх падручніках, забылі вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы. Цяпер зрабілі замах на нашу гістарычную памяць.

Але мы ведаем, набат праўды праб'ецца скрозь сцяну маўчання і хлусні. Злачынствам нацыстаў на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання прадстаўлены сусветнай супольнасці.

Беларусь помніць усіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам.

Мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі захоўвалі гэту памяць як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці.

Аляксандр Лукашэнка.

22 чэрвеня 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі