Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Жнв 2015

Лукашэнка: Беларусі неабходна ўзмацняць паўднёвыя граніцы

Лукашэнка: Беларусі неабходна ўзмацняць паўднёвыя граніцы18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна ўзмацняць паўднёвыя граніцы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам выконваючага абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася і міністра абароны Андрэя Раўкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сітуацыі ва Узброеных Сілах, перш за ўсё на паўднёвых рубяжах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вакол гэтай тэмы апошнім часам вельмі шмат размоў, у так званай апазіцыйнай прэсе тыя ці іншыя рэчы падаюцца тэндэнцыйна. "Тым не менш, мы не ўтойваем тое, што паўднёвыя граніцы нам трэба ўзмацняць. І не таму што мы баімся ўкраінцаў, што на нас там хтосьці нападзе. Мы апасаемся, каб у выніку таго, што адбываецца ва Украіне, не пацягнуліся сюды розныя элементы, не патрэбныя ў Беларусі, і асабліва зброя. Гэта нас павінна заўсёды насцярожваць. Гэта наша пытанне, якое мы павінны вырашаць, за нас ніхто яго не вырашыць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб тым, як ідзе аптымізацыя Узброеных Сіл. Увага акцэнтавалася ў тым ліку на стварэнні новай зброі і новых відаў узбраення ў Беларусі. Кіраўніка дзяржавы цікавіла, ці ўсё выконваецца па параметрах, якія былі вызначаны нядаўна на пасяджэнні Савета бяспекі.

Станіслаў Зась праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што сітуацыя ва Узброеных Сілах Беларусі стабільная. Адзначаецца ўмацаванне маральна-псіхалагічнага стану людзей, змяншэнне адтоку афіцэраў, у тым ліку маладых. Паспяхова прайшла ў гэтым годзе ўступная кампанія ў Ваеннай акадэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі