Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Sep 2015

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне ўсебаковаму ўзаемадзеянню ў СНД

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне партнёрству і ўсебаковаму ўзаемадзеянню ў інтэграцыйным аб'яднанні краін постсавецкай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое зачытаў выконваючы абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслаў Зась на пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне партнёрству і ўсебаковаму ўзаемадзеянню ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання краін постсавецкай прасторы. Неабходнасць умацоўваць супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы абумоўлена агульнасцю падыходаў міністэрстваў унутраных спраў да праблем барацьбы са злачыннасцю і разуменнем таго, што толькі калектыўнымі намаганнямі мы зможам процістаяць пагрозам і выклікам з боку крыміналу", - сказана ў прывітальным слове кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прыемна адзначыць, што рашэнні, прынятыя і рэалізаваныя Саветам міністраў унутраных спраў, адчувальна садзейнічалі раскрыццю сотні злачынстваў, затрыманню значнай колькасці злачынцаў. Набыты вопыт пацвярджае, што сумесныя дзеянні па забеспячэнні бяспекі людзей маюць рэальныя вынікі і перспектывы.

Як паведамлялася, у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел дэлегацыі МУС/Паліцыі Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД, дзяржорганаў Беларусі.

На парадку дня - прыярытэтныя пытанні ўзаемадзеяння праваахоўных ведамстваў краін СНД. У прыватнасці, процідзеянне кіберзлачыннасці, выкраданням аўтатранспарту, абароту новых псіхаактыўных, псіхатроптных рэчываў і наркатычных сродкаў, а таксама проціпраўным дзеянням з боку нефармальных аб'яднанняў балельшчыкаў спартыўных каманд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі