Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Жнв 2015

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Пакістанам

10 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне развіццю і ўмацаванню поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Пакістанам, лічачы яго адным з рэгіянальных лідараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках перагавораў у Мінску з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У свеце такіх, як Пакістан, густанаселеных краін - 6. І ў залежнасці ад таго, якая будзе сітуацыя ў гэтых дзяржавах, наколькі яны будуць стабільныя, ад гэтага будзе залежаць клімат на нашай планеце. І тое, што Пакістан сёння паспяхова вядзе актыўную барацьбу супраць тых, хто дэстабілізуе абстаноўку ў рэгіёнах планеты, і на гэта Пакістан паклаў не толькі вялізныя сродкі, але і жыцці сваіх сыноў, і перамагае - гэта вельмі вялікі ўклад у абарону міру і стабільнасці на нашай планеце", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню поўнамаштабнага супрацоўніцтва з ПакістанамАляксандр Лукашэнка адзначыў задаволенасць вынікамі праведзеных перагавораў. Ён падкрэсліў, што гэтыя перагаворы з'яўляюцца толькі часткай беларуска-пакістанскіх мерапрыемстваў, якія праходзілі напярэдадні і адбудуцца ў дні першага візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Пакістана.

"Мы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія закранаюць розныя сферы двухбаковых адносін, абмяняліся думкамі па актуальных міжнародных і рэгіянальных праблемах, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - сказаў ён. Паводле слоў беларускага лідара, Наваз Шарыф падрабязна праінфармаваў аб сітуацыі ў рэгіёне, дзе знаходзіцца Пакістан, і аб той разрадцы напружанасці, якая адбываецца ў тым ліку ў сувязі з намаганнямі кіраўніцтва Пакістана. "Мы гэта цэнім", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню поўнамаштабнага супрацоўніцтва з ПакістанамПрэзідэнт падкрэсліў, што для беларускага боку вялікае значэнне мае развіццё і паглыбленне палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, умацаванне міжпарламенцкіх сувязей, гандлёва-эканамічных адносін, а таксама пашырэнне дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Паводле яго слоў, бакі з задавальненнем адзначылі супадзенне пазіцый па многіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, пацвердзілі важнасць павышэння ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе інстытутаў у вырашэнні глабальных пытанняў забеспячэння ўстойлівага развіцця, умацавання бяспекі і стабільнасці ў свеце.

Акрамя таго, пацверджана сумесная гатоўнасць да пашырэння супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, экстрэмізмам, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, трансгранічнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным гандлем зброяй і абаротам наркатычных сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі