Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Ліп 2016

Лукашэнка: Беларусі на фоне знешняй абстаноўкі неабходна захаваць спакой і мір у краіне

Лукашэнка: Беларусі на фоне знешняй абстаноўкі неабходна захаваць спакой і мір у краіне

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі на фоне знешняй абстаноўкі неабходна захаваць спакой і мір у краіне. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне не можа не хваляваць тая сітуацыя, якая складваецца вакол Беларусі. Дзякуй богу, што нам удаецца пакуль стрымліваць усялякія негатыўныя праявы, - сказаў Прэзідэнт. - Мы гэта бачым, калі недзе нейкія з'яўляюцца моманты. Але тое, што адбываецца вакол, і ва Украіне, і апошнія рашэнні Паўночнаатлантычнага альянсу... І ў Турцыі гэта ўбачылі, у Арменіі праблемы, у Казахстане".

"Абстаноўка вельмі цяжкая. І нам, чаго б ні каштавала, трэба захаваць спакой і мір у нашай краіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма крымінальных спраў асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі і расследаванні ў КДБ. "Вялацякучага працэсу тут быць не павінна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі