Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Врс 2015

Лукашэнка: Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання гандлю з ААЭ

Лукашэнка: Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання гандлю з ААЭ

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання гандлю з ААЭ. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў дзейнасць дыпламата ў Беларусі. "Павінен сказаць, што для вас і нас той перыяд, калі вы прадстаўлялі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў Беларусі, быў насычаны актыўным супрацоўніцтвам. Мы вызначылі і выкрышталізавалі асноўныя напрамкі, па якіх гатовы ўзаемадзейнічаць з ААЭ".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што існуючы двухбаковы тавараабарот з'яўляецца недастатковым. "Не скажу, што мы маем тавараабарот, які адпавядае патэнцыялам дзвюх краін. Тавараабарот за мінулы год у $70 млн - гэта не той паказчык, які павінен існаваць паміж нашымі краінамі", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што лічба павінна быць на парадак вышэй, неабходна прыкласці максімум намаганняў для гэтага.

Лукашэнка: Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання гандлю з ААЭТым не менш, як падкрэсліў Прэзідэнт, перыяд дыпламатычнай місіі пасла быў станоўчы. "І я вам удзячны за гэта, вы жаданы госць у Беларусі і заўсёды можаце прыехаць у нашу краіну без усялякіх фармальнасцей. Мы будзем рады вас бачыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў надзею на тое, што новы пасол ААЭ, які прыедзе ў Беларусь, захавае пераемнасць па развіцці двухбаковых адносін.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь можа прапанаваць Аб'яднаным Арабскім Эміратам супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, што цікавяць. "Галоўнае - больш актыўна рэалізоўваць тую дарожную карту, якую мы вызначылі з кіраўніцтвам ААЭ. Упэўнены, што яшчэ не адзін раз будзе магчымасць сустрэцца з вамі і ў ААЭ. І мы чакаем кіраўнікоў вашай краіны ў Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з'яўляюцца надзейным партнёрам і сябрам для Беларусі. Аляксандр Лукашэнка перадаў самыя добрыя пажаданні кіраўніцтву ААЭ за дапамогу і падтрымку, што аказваюцца Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі