Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Снж 2018

Лукашэнка: Беларусь мае намер актыўна развіваць супрацоўніцтва з Грузіяй па ўсіх напрамках

Лукашэнка: Беларусь мае намер актыўна развіваць супрацоўніцтва з Грузіяй па ўсіх напрамках

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзяляе вялікую ўвагу супрацоўніцтву з Грузіяй і мае намер у далейшым пашыраць яго па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Валерыем Кварацхелія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Грузіі, важна зверыць гадзіннікі для развіцця беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Перш за ўсё хачу вас павіншаваць з заканчэннем гэтых палітычных баталій. Я лічу, гэта важная палітычная кампанія, якая, як лакмусавая паперка, прасвеціць грузінскае грамадства, да чаго яно схільнае сёння, у якім напрамку гатова рухацца".

Прэзідэнт заўважыў, што "сур'ёзныя ішлі баталіі", і ён за гэтым назіраў. "Выбары прайшлі ў вас паспяхова. Я віншую вас асабіста як пасла, грузінскі народ з заканчэннем палітычнага перыяду і прашу перадаць самыя добрыя, цёплыя пажаданні нававыбранаму Прэзідэнту, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Прэзідэнтам упершыню выбрана жанчына ў Грузіі, ды і на постсавецкай прасторы, і гэта, можа, добры вопыт, паглядзім. І Беларусь, наша грамадства будуць уважліва прыглядацца да вашага вопыту".

Што датычыцца беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, то Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў яго станоўча. "Фундаментам як заўсёды з'яўляюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. У нас і гандаль развіваецца, пачыналі некалі з нуля", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што з візітам у Грузіі цяпер знаходзіцца віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. "Мы вялікую ўвагу ўдзяляем адносінам з дружалюбным і брацкім грузінскім народам і поўныя рашучасці пашыраць гэта супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што нядрэнна развіваюцца гуманітарныя кантакты. "Вы ведаеце, як ставяцца да грузін у Беларусі. Беларусы добра ведаюць і пра грузінскую "Тбілісобу", - адзначыў ён.

Паміж Беларуссю і Грузіяй ёсць план далейшых дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва, і беларускі бок поўны рашучасці яго рэалізаваць. "Чакаю сустрэчы з новым Прэзідэнтам, урадам. Пасля майго візіту там абнавіўся і ўрад, і будзе вельмі важна зверыць гадзіннікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сакавіку гэтага года кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў Грузію з афіцыйным візітам, у час якога быў падпісаны дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Гэты дакумент прадугледжвае развіццё ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Усяго дагаворна-прававая база беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння ўключае 60 двухбаковых пагадненняў і міжнародна-прававых дакументаў рознага ўзроўню. Беларусь у 2015 годзе падтрымала Грузію на выбарах у склад Савета ААН па правах чалавека на 2016-2018 гады, у 2017 годзе аддала голас на карысць Грузіі на пасаду генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі на перыяд 2018-2021 гадоў. У 2017 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $93,5 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з 2016 годам больш як на 26 працэнтаў. У студзені-верасні бягучага года гэты паказчык склаў $62 млн.

Бакі зацікаўлены ў далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі