Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Apr 2017

Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю Хунань

Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю Хунань

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю Хунань. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратаром камітэта Камуністычнай партыі Кітая правінцыі Хунань Ду Цзяхаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Правінцыя Хунань атрымала надзейнага партнёра ў асобе Магілёўскай вобласці і актыўна працуе з ёй. Таму ў час сённяшняй сустрэчы Прэзідэнт прапанаваў кітайскаму госцю больш шырока абмеркаваць аспекты супрацоўніцтва як з гэтым рэгіёнам, так і з Беларуссю ў цэлым. "У нас ёсць магчымасць павялічыць пастаўкі ў правінцыю Хунань харчовай, перш за ўсё малочнай, прадукцыі з Магілёўскай вобласці. Па чыгунцы праз Беларусь у Еўропу ўжо ідуць кантэйнеры з грузамі, якія назад вяртаюцца паўпустымі. Мы маглі б загрузіць іх малаком, ёгуртамі, марожаным, попыт на якія ў вас расце літаральна з кожным днём. Кампанія "Бабуліна крынка" гатова забяспечваць вашы патрэбнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю ХунаньБеларусь таксама зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі заключаных раней кантактаў, у прыватнасці, з кампаніяй "Зумліён". Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў лютым гэтага года ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" зарэгістравана беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску будаўнічай і камунальнай спецтэхнікі. На заводзе "Строммашына" рыхтуюцца да сумеснай зборкі кранавага абсталявання. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што кампанія "Зумліён" будзе дастойна працаваць і ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". "З улікам прадастаўленых намі льгот яна можа хуткімі тэмпамі наладзіць высокатэхналагічную вытворчасць. І гэта прадукцыя будзе карыстацца попытам не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Еўрапейскім саюзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю ХунаньНа думку Прэзідэнта, Беларусі і правінцыі Хунань неабходна наладжваць больш цесныя сувязі ў сферах культуры і адукацыі. "Улічваючы, што беларускія творчыя калектывы папулярныя ў Кітаі, можна арганізаваць іх гастролі і ў правінцыі Хунань", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што парасткі дружбы паміж Беларуссю і Кітаем важна закладваць у падрастаючага пакалення. Зручны фармат для гэтага - культурны абмен навучэнцамі з пражываннем у сем'ях у перыяд летніх канікулаў. У школах Беларусі выкладаюць кітайскую мову, у Кітаі - рускую. "Дзеці хутка адаптуюцца і знаходзяць узаемаразуменне. Гэта будзе цікава і карысна", - упэўнены Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю ХунаньПадводзячы вынікі, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі і правінцыі Хунань ёсць вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Лукашэнка: Беларусь мае магчымасці павялічыць пастаўкі харчовай прадукцыі ў кітайскую правінцыю ХунаньКаб эфектыўна яго рэалізаваць, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Ду Цзяхаа адкрыць прадстаўніцтва правінцыі Хунань у Беларусі. Калі такое рашэнне будзе прынята, то беларускі бок акажа ўсялякае садзейнічанне. Ідэальныя ўмовы будуць створаны і ў тым выпадку, калі правінцыя Хунань захоча адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Магілёве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі