Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Ліс 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы заўсёды будзьце ўпэўнены: Беларусь усё, што можа, зробіць для Грузіі, каб цудоўны, працавіты грузінскі народ заўсёды адчуваў сябе добра і яго дабрабыт рос", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народаКіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў апошнія гады краіны знайшлі магчымасці для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, узаемны тавараабарот шматразова павялічыўся. Пры гэтым Беларусь пастаўляе ў Грузію вялікі спектр тавараў. "Мы пастаўляем вам прадукцыю машынабудавання. І будзем пастаўляць, калі вас будзе цікавіць нешта. Мы гатовы асвойваць у вас нашы тэхналогіі пад нашу тэхніку - і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што бульбу беларускіх сартоў вырошчвае і Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, які спачатку не верыў у добры ўраджай. "Навучылі - атрымалася. І гэта вельмі добрыя зрухі, мы цяпер яшчэ больш насення бульбы пастаўляем. Усё ж такі яна ў нас другі хлеб, не апошні будзе і ў Грузіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народаУ студзені-верасні 2017 года тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй дасягнуў $72,6 млн, тэмп росту склаў 121,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Аснову беларускага экспарту склалі чыгуначныя і трамвайныя вагоны, грузавікі, малако і вяршкі згушчаныя, комплексныя ніці, лякарства, сметанковае масла.

ААТ "МАЗ", ААТ "Белкамунмаш", кампанія "Штадлер Мінск" вядуць перагаворы аб пастаўках пасажырскай тэхнікі для гарадоў Грузіі, ААТ "Магатэкс" і ААТ "Стужка" - тканін і матэрыялаў для пашыву форменнага адзення для грузінскіх праваахоўных органаў, ТАА "Пажмаш" і ААТ "МАЗ" - пажарнай тэхнікі для МУС Грузіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі