Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Катарам па любых напрамках

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Катарам па любых напрамках

2 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Катарам па любых напрамках. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-Атыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў дзвюх краін намечана супрацоўніцтва па розных напрамках. "Забароненых тэм няма. Мы гатовы супрацоўнічаць ад адукацыі да ваенна-тэхнічнай сферы, калі на гэта будзе жаданне вашай краіны", - сказаў беларускі лідар.

"Але вы павінны разумець і перадайце гэта майму добраму сябру эміру: мы гатовы супрацоўнічаць з вашай краінай па любых напрамках, і мы будзем заўсёды надзейным партнёрам для вас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць цяперашні ўзровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў памеры $18-20 млн смешным. "Мы разлічваем, што не проста падвоім, а на парадак павялічым гэты тавараабарот", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-АтыяАляксандр Лукашэнка падзякаваў катарскаму боку за інвесціраванне. Ён звярнуў увагу на рэалізацыю Інвестыцыйным фондам Узброеных сіл Катара праекта па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу. "Лічу, што гэты аб'ект заўсёды будзе задзейнічаны, таму што надвор'е ў вашай краіне ў гэты час, я лічу, проста жудаснае для жыцця, і многія грамадзяне Катара выязджаюць для адпачынку ў гэты час за межы краіны. Мне здаецца, што лепшага месца, каб адыйсці ад спякоты, адпачыць і ў той жа час не замерзнуць, лепшага месца, чым Беларусь, знайсці складана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, з'яўленне ў Мінску грамадзян Катара будзе садзейнічаць павышэнню сэрвісу ў гасцінічнай справе, рэстаранным бізнесе. "Але самае галоўнае - не толькі турысты, але і спецыялісты, палітыкі і асабліва бізнесмены будуць мець тут, у Мінску, свой дом, яны часцей тут будуць бываць. Думаю, мы адкрыем новую старонку інвесціравання катарскай дзяржавы ў эканоміку Беларусі. Такім чынам мы можам значна пашырыць наша супрацоўніцтва", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перадаў запрашэнне эміру Катара наведаць Беларусь. "Няхай ён пазнаёміцца з нашай краінай, паглядзіць усе аб'екты, якія тут вамі пабудаваны, у што ўкладзены значныя сродкі, і нам будзе лягчэй дагаворвацца з вашымі бізнесменамі, палітыкамі наконт далейшых захадаў па паглыбленні нашага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-АтыяУ сваю чаргу дзяржаўны міністр выказаў меркаванне, што такі буйны інвестыцыйны праект, рэалізаваны ў Мінску, паслужыць добрым прыкладам для астатніх катарскіх інвестараў. Ён адзначыў, што эмір таксама задаволены праектам і накіраваў яго ў Беларусь для абмеркавання магчымасцей па пашырэнні і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва.

Рэалізацыя праекта была пачата ў 2012 годзе. Аб'ём інвестыцый склаў каля $160 млн. Асноўным будынкам шматфункцыянальнага комплексу, пабудаванага на праспекце Пераможцаў, з'яўляецца пяцізоркавая гасцініца на 220 нумароў. Кіруючай кампаніяй з'яўляецца міжнародная сетка атэляў "Марыёт". У склад комплексу ўваходзяць спартыўны цэнтр, у якім можна праводзіць спаборніцтвы па розных відах спорту (гандболе, баскетболе, барацьбе, валейболе, тэнісе) і культурна-масавыя мерапрыемствы, а таксама магазіны і кафэ, два басейны, спа-цэнтр, тэнісны клуб з кортамі, пляцоўкі для гульні ў сквош, шматузроўневы паркінг на 300 машына-месц. Папярэдняе адкрыццё комплексу запланавана на 3 ліпеня. У поўным фармаце ён пачне функцыянаваць у кастрычніку гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі