Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Jan 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў

Лукашэнка: Беларусь гатова разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў25 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка прыцягнуў увагу да некаторых аспектаў так званай эканамічнай дыпламатыі. "Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні замежных гандлёва-эканамічных сувязей, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нашы дзяржаўныя структуры і дзелавая супольнасць гатовы разглядаць любыя новыя ідэі, праекты і ініцыятывы з вашага боку".

Лукашэнка: Беларусь гатова разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў"Мы нацэлены як на ўмацаванне ўзаемавыгадных кантактаў з традыцыйнымі эканамічнымі партнёрамі, так і на асваенне новых рынкаў для дыверсіфікацыі не толькі нашага экспарту, але і ўсіх нашых адносін", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, гэта з'яўляецца залогам стабільнасці эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.Лукашэнка: Беларусь гатова разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі