Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова працаваць са Stadler Rail Group і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва

Лукашэнка: Беларусь гатова працаваць са Stadler Rail Group і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова працаваць з кампаніяй Stadler Rail Group і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных рабочых месц, вы займаецеся інавацыямі - гэта, як модна сёння гаварыць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у будучую пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўнены, што мы гатовы працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што кампанія за гады работы ў Беларусі паспела зрабіць шмат. "Зразумела, калі працуеш, з'яўляюцца новыя пытанні, магчыма, новыя інтарэсы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я знаёмы з вашымі прапановамі наконт пашырэння вытворчасці ў Беларусі. Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў".Лукашэнка: Беларусь гатова працаваць са Stadler Rail Group і рэалізоўваць прапановы яе кіраўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі