У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Кст 2018

Лукашэнка: Беларусь гатова да пашырэння сумесных з Сербіяй праектаў у эканоміцы, культуры і спорце

Лукашэнка: Беларусь гатова да пашырэння сумесных з Сербіяй праектаў у эканоміцы, культуры і спорце

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да пашырэння сумесных з Сербіяй праектаў у эканоміцы, культуры і спорце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сербіі Анай Брнабіч, якая ўдзельнічала ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў сербскую госцю і сказаў, што вельмі прыемна бачыць у Беларусі прадстаўніка брацкай і дружалюбнай нам Сербіі. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ў Сербіі, і перажываюць за праблемы гэтай краіны, радуюцца, калі ўсё ідзе добра.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не проста так у ходзе свайго выступлення на сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы закрануў пытанне Балкан. "Нас насцярожваюць тыя працэсы, якія адбываюцца вакол Балкан. Мы глядзім на ацэнкі некаторых, у тым ліку заходніх палітыкаў, якія адкрыта пачынаюць пагаворваць аб нейкім канфлікце на Балканах, гавораць аб тым, што вы жывяце ў вельмі складаным рэгіёне, дзе перасякаюцца інтарэсы многіх дзяржаў", - заявіў Прэзідэнт.

"І гэта блізка Беларусі. І тут мы падобныя адзін на аднаго", - заўважыў ён. Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра добрыя адносіны паміж беларускім і сербскім народамі, запэўніў, што так будзе і ў далейшым. "Мы заўсёды будзем побач з вамі і заўсёды гатовы зрабіць максімум таго, на што здольны", - падкрэсліў ён. Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Беларусь і Сербія павінны больш актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку ствараць сумесныя прадпрыемствы, асабліва на сербскай тэрыторыі, і калі будзе гатоўнасць з сербскага боку, то Беларусь гатова пашыраць кантакты таксама ў галіне культуры і спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс