Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру

Лукашэнка: Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы аказваць вам усямерную падтрымку як сваім самым блізкім і добрым сябрам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Перагаворы з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзеПрэзідэнт нагадаў, што ў свой час Венесуэла падставіла плячо Беларусі ў энергетычнай сферы. "Мы гэта не забылі. Таму давайце разам сёння падумаем, як хутка вырашыць тыя праблемы, якія ёсць у Венесуэле, - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. - За пяць гадоў мы гэтыя праблемы ў асноўным вырашым".

"Так, у Венесуэле цяпер няпроста. Але ў нас было складаней, мы таксама дзялілі па талонах прадукты харчавання пасля распаду Савецкага Саюза. Мы напружыліся і паставілі перад сабой мэту - максімум за 8-10 гадоў не толькі накарміць свой народ, але і выйсці на экспарт прадуктаў харчавання. І мы гэту праблему вырашылі. Венесуэла пры жалезнай волі ўлады і дысцыпліне гэту праблему вырашыць за пяць гадоў", - упэўнены беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі