Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова адыграць значную ролю ў развіцці міжнароднага спартыўнага руху

Лукашэнка: Беларусь гатова адыграць значную ролю ў развіцці міжнароднага спартыўнага руху

13 чэрвеня, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова адыграць значную ролю ў развіцці міжнароднага спартыўнага руху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 чэрвеня ў Баку на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы члены еўрапейскай сям'і. Еўропа - наш агульны дом. Таму нам давядзецца, як краіне маладой і амбіцыйнай, адыгрываць адпаведную ролю, у тым ліку і ў спорце. Тым больш што спорт - гэта наш прыярытэт у краіне", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Нашы прынцыпы, якіх мы прытрымліваемся ў палітыцы, вельмі сугучныя прынцыпам, якіх прытрымліваецца Міжнародны алімпійскі камітэт. Мы абсалютна інтэрнацыянальная, шматканфесіянальная, шматнацыянальная краіна, дзе ўсе жывуць у міры і згодзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапанову, каб Міжнародны алімпійскі камітэт удзяляў больш увагі развіццю спорту ў тых краінах, якія развіваюцца ў гэтым напрамку. "Так, у нас ёсць агульнапрызнаныя лідары ў сусветным спорце, але трэба падтрымліваць краіны, якія сталі на шлях развіцця. Ведаю, што такія ідэі ў МАК існуюць. Мы гатовы з вамі разам працаваць на практыцы, каб гэтай ідэі надаць большы дынамізм", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова адыграць значную ролю ў развіцці міжнароднага спартыўнага рухуПрэзідэнт Беларусі таксама падзякаваў Томасу Баху за тую ролю, якую ён адыгрывае ў міжнародным алімпійскім руху і ў цэлым у міжнародным спорце. "Я вельмі задаволены, што ў МАК, па-першае - спецыяліст, а па-другое - чалавек, які жадае развіваць спорт і садзейнічаць гэтаму развіццю", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Томас Бах адзначыў, што рады магчымасці сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі. "Упэўнены, што вы і беларуская каманда адыграюць важную ролю ў гісторыі і правядзенні першых Еўрапейскіх гульняў", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка і Томас Бах таксама абмяняліся думкамі наконт праведзенай цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў. Прэзідэнт Беларусі заявіў, што цырымонія яму вельмі спадабалася. Пры гэтым ён адзначыў, што ўсё было арганізавана спакойна, але з сэнсам. "Там не было вялікіх амбіцый і для мяне гэта вельмі прымальна", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Згодны з вамі, што цырымонія прайшла даволі спакойна. У той жа час яна мела сімвалічны сэнс, апісвала гісторыю краіны", - дадаў Томас Бах.

Пасля завяршэння сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэзідэнту МАК ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі за выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі, а таксама за асаблівыя заслугі ў прапагандзе ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі