Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Aug 2015

Лукашэнка: Беларусь была і будзе зацікаўлена ў падтрыманні з ЗША паўнацэннага супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусь была і будзе зацікаўлена ў падтрыманні з ЗША паўнацэннага супрацоўніцтва

3 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь была і будзе зацікаўлена ў падтрыманні са Злучанымі Штатамі Амерыкі паўнацэннага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўвогуле ад гэтай пазіцыі ніколі не адыходзілі, нават у самы горшы час нашых адносін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША"І ў гэты ж складаны час беларуска-амерыканскія адносіны не спыняліся. Узаемадзейнічалі мы заўсёды па пытаннях забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, што вельмі актуальна сёння, прадухілення незаконнага транзіту ядзерных матэрыялаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок цэніць падтрымку сваіх ініцыятыў у ААН і гатоўнасць Злучаных Штатаў садзейнічаць далучэнню Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША"Лічу, што нам трэба будаваць адносіны паміж ЗША і Беларуссю не па сродках масавай інфармацыі, а непасрэдна вывучаючы абстаноўку ў краінах, і рабіць з гэтага адпаведныя высновы", - лічыць беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў амерыканскіх кангрэсменаў выказаць свае заўвагі. "Мы не любім, калі нас штурхаюць у спіну, мы ніколі не пагадзімся з тым, калі нам навязваюць сілай нейкую волю. Але мы добрыя вучні. Калі вы нам прапануеце варыянты, якія будуць рухаць нашу краіну да суверэнітэту, большай незалежнасці, калі вы нам прапануеце варыянты, якія будуць паляпшаць жыццё беларускага народа, мы будзем вам вельмі ўдзячны і неадкладна возьмем іх на ўзбраенне", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі