Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Май 2016

Лукашэнка: Беларусь будзе ўзорна-паказальнай краінай па развіцці прафтэхадукацыі

Лукашэнка: Беларусь будзе ўзорна-паказальнай краінай па развіцці прафтэхадукацыі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе ўзорна-паказальнай краінай у плане развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Упэўненасць у гэтым выказаў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам міжнароднай некамерцыйнай асацыяцыі WorldSkills International Сайманам Бартлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі захавалі і ўдасканалілі сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Працэс яе аптымізацыі, мадэрнізацыі прадаўжаецца. "Гэта зразумела, яна павінна развівацца і аптымізавацца, мадэрнізавацца кожны год, - сказаў Прэзідэнт. - Беларусь будзе ўзорна-паказальнай краінай у плане развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь - адзіная на постсавецкай прасторы і, мабыць, ва Усходняй Еўропе краіна, дзе прафтэхадукацыі ўдзяляецца столькі ўвагі. "Сёння былыя рэспублікі Савецкага Саюза просяць нас, каб мы дапамаглі ім падрыхтаваць кадры па рабочых спецыяльнасцях, паколькі тая сістэма, якая была ў іх у часы Савецкага Саюза, аказалася разбуранай", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі ж на гэты момант функцыянуюць больш як 150 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Больш за ўсё ўвагі ўдзяляецца стварэнню найноўшай матэрыяльнай базы, каб маладыя людзі маглі атрымаць самую сучасную спецыяльнасць і працаваць на самай сучаснай вытворчасці. Вялікая ўвага ўдзяляецца таксама вытворчаму навучанню. "Мы робім усё для таго, каб чалавек, які прыйшоў для атрымання прафтэхадукацыі, мог з першага дня займацца сваёй прафесіяй. Каб ён змог ацаніць свае магчымасці, схільнасці да той ці іншай працы і азнаёміцца са сваёй будучай прафесіяй, зрабіць вывад, ці правільна ён арыентаваны і ці тая гэта работа, якой яму давядзецца займацца, магчыма, усё жыццё", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Сайман Бартлі ў сваю чаргу расказаў, што гэта не першы яго візіт у Беларусь. Ён звярнуў увагу на пазітыўныя змяненні, якія адбываюцца ў краіне, і выказаў намер выкарыстоўваць беларускі вопыт для папулярызацыі рабочых прафесій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі