Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеянні БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на сусветнай арэне

Лукашэнка: Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеянні БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на сусветнай арэне

8 ліпеня, Уфа /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеянні БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на сусветнай арэне. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што "нарэшце знайшліся арганізацыі, якія рызыкнулі вызначыць крыху іншыя напрамкі дзеянняў на сусветнай арэне". "Гэта намі абсалютна падтрымліваецца, прымаецца. Гэта будзе толькі на карысць усім людзям, якія жывуць на зямлі. І тыя імпульсы ў фінансавых, эканамічных адносінах, якія вамі зроблены апошнім часам у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, БРІКС, - гэта вельмі добрыя напрамкі", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за падтрымку беларускага боку.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што хацеў бы разгледзець на сустрэчы тры блокі пытанняў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць праблемы ў Еўразійскім эканамічным саюзе, асабліва ў сувязі з уступленнем Кыргызстана. Паводле яго слоў, вызначалася даўно, што бакі будуць весці кансультацыі па гэтым пытанні.

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы хацеў бы закрануць пытанні беларуска-расійскіх адносін. "Час мы перажываем няпросты, але ў поўнай меры перажываем. Мы з гэтым даўно сутыкнуліся, вы, мабыць, не ў такім аб'ёме цяпер. Таму нам трэба абмеркаваць пытанні прадаўжэння нашага рашэння саюзнага Саўміна, якім чынам нам рабіць далейшыя крокі па пераадоленні тых негатыўных тэндэнцый, якія могуць узнікнуць у бліжэйшы час", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Уладзіміру Пуціну за магчымасць правядзення двухбаковых сустрэч з лідарамі замежных дзяржаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ён плануе сустрэцца з прэзідэнтамі чатырох краін. "Думаю, магчыма, з'явяцца яшчэ сустрэчы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі