Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь і Захад будуюць новую платформу супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусь і Захад будуюць новую платформу супрацоўніцтва

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і заходнія краіны будуюць новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта паслядоўная і прагматычная палітыка дапамагла нам нармалізаваць і ўмацаваць адносіны з заходнімі краінамі. Мы змаглі пераадолець рознагалоссі і цяпер будуем новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - міралюбівая, стабільная і бяспечная дзяржава. Адсутнасць міжканфесійных і міжэтнічных канфліктаў - галоўная канкурэнтная перавага краіны на сусветнай эканамічнай і палітычнай арэне.

"У дыялогу са сваімі партнёрамі Беларусь заўсёды прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, сумленнасці, раўнапраўя і справядлівасці. Цяпер, калі сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, гэтыя падыходы асабліва каштоўныя", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі