Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Крс 2023

Лукашэнка: Беларусь і Расія робяць вельмі вялікую стаўку на прамысловую сферу

Лукашэнка: Беларусь і Расія робяць вельмі вялікую стаўку на прамысловую сферу

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія робяць вельмі вялікую стаўку на прамысловую сферу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы робім вельмі вялікую стаўку ў супрацоўніцтве з Расіяй на прамысловую сферу. Менавіта таму мы з Прэзідэнтам Расіі чарговы раз удзялілі асаблівую ўвагу гэтаму напрамку ў ходзе двухбаковых перагавораў і пасяджэння ВДС на мінулым тыдні ў Маскве", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, вынікі сумеснай работы ўжо бачны. Прэзідэнт прывёў у прыклад супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці з Татарстанам. У Казані функцыянуе Гандлёва-вытворчая кампанія "МТЗ-Татарстан". Сёння яна стала хабам па рэалізацыі прадукцыі многіх беларускіх прадпрыемстваў. А Мінскі маторны завод сумесна з татарстанскімі партнёрамі стварае сучасныя газавыя рухавікі. "Нядрэнна было б, калі б вы дапамаглі паскорыць іх сертыфікацыю і запуск у серыйную вытворчасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

Міністэрства прамысловасці Беларусі і КАМАЗ дамовіліся аб паглыбленні кааперацыі па вытворчасці розных аўтакампанентаў, вузлоў, агрэгатаў і мікраэлектронікі. "Трэба проста хутчэй гэта рабіць. Трэба паскарацца. Час нас вымушае паскарацца", - адзначыў беларускі лідар.

Толькі ў 2021 годзе Беларусь і Расія імпартавалі аўтакампаненты для транспартнага машынабудавання на суму звыш $19 млрд. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта вялікія грошы, якія неабходна захаваць унутры сваіх краін. "Мы з вамі тут можам адыграць асноўную ролю", - дадаў ён.


 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы плануецца запусціць каля 15 праектаў у машынабудаванні. Пытанні іх фінансавання вырашаны. Беларусь і Расія будуць разам вырабляць шырокую лінейку прадукцыі: мікрасхемы, кар'ерныя самазвалы, сельгасмашыны, іншую тэхніку. "Мы проста абавязаны ў гэтай сітуацыі выйграць час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі