Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2017

Лукашэнка: Беларусь і Расія нацэлены на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства

Лукашэнка: Беларусь і Расія нацэлены на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Расія нацэлены на далейшае ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час пасяджэння ВДС у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы праводзім найбольш актуальныя і маштабныя мерапрыемствы ў нашых двухбаковых адносінах - пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета і Форум рэгіёнаў. Прысутнасць на гэтых пляцоўках вялікай колькасці прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі і Расіі з'яўляецца сведчаннем вельмі цесных сувязей двух брацкіх народаў, дэманстрацыяй узаемнай нацэленасці на далейшае ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь і Расія нацэлены на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрстваПарадак пасяджэння ВДС уключае 9 пытанняў. Бакі абмяркоўваюць захаванне патэнцыялу машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы, супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2016 год, выкананне прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2016 гады).

Лукашэнка: Беларусь і Расія нацэлены на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрстваАкрамя таго, на мерапрыемстве будуць узняты пытанні аб выкананні праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, выніках рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады, а таксама іншыя тэмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі