У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь і Расія на БелАЭС хочуць паказаць прыклад атамных станцый будучыні

Лукашэнка: Беларусь і Расія на БелАЭС хочуць паказаць прыклад атамных станцый будучыні

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія на БелАЭС хочуць паказаць прыклад атамных станцый будучыні. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры дакладзе па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і прадастаўлення ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

БелАЭС, што будуецца, - добры ўзор атамнай электрастанцыі. "Лепшая ў свеце станцыя будуецца, і Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні", - адзначыў Прэзідэнт. Разам з тым ён падкрэсліў, што фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга, трэба ўсё рабіць якасна і дастойна.

Прэзідэнт нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі - у 2020-м. "Спадзяюся, што вы да мяне не прыйдзеце бліжэй да 2018 года, магчыма, да іншага Прэзідэнта, каб перанесці тэрміны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс