Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2017

Лукашэнка: Беларусь і Расія атрымліваюць значныя выгады ў выніку аб'яднання сваіх магчымасцей

Лукашэнка: Беларусь і Расія атрымліваюць значныя выгады ў выніку аб'яднання сваіх магчымасцей

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Расія атрымліваюць значныя выгады ў выніку аб'яднання сваіх магчымасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы адзначылі 20-годдзе Саюза Беларусі і Расіі. Гэта дата сімвалізуе выбар асноўнага вектара развіцця, узаемнае імкненне да інтэграцыі і глыбокага ўзаемадзеяння ў сацыяльнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. За два дзесяцігоддзі зроблена нямала. Вытворчая кааперацыя і рэалізуемыя саюзныя праграмы сведчаць аб эфектыўнасці аб'яднання матэрыяльных і інтэлектуальных магчымасцей нашых дзяржаў. У выніку значныя выгады атрымліваюць эканомікі Беларусі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў плане інтэграцыі Беларусь і Расія дасягнулі значных вынікаў, якіх не змаглі дабіцца іншыя краіны ў свеце. "Тут, можна сказаць, мы добра папрацавалі", - дадаў ён.

Важнае месца ў развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння належыць міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, адзначыў Прэзідэнт. "За мінулы час форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі сталі адкрытай пляцоўкай для давернай размовы аб надзённых праблемах, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Не дзеля ліслівасці, хачу падзякаваць кіраўнікам дзвюх верніх палат нашых парламентаў. Яны з'яўляюцца "маторамі" гэтага інтэграцыйнага руху. Мне вельмі падабаецца іх супрацоўніцтва ў гэтым плане, яны проста балеюць за тое, каб нашы мерапрыемствы ў рамках форуму пастаянна развіваліся".

Лукашэнка: Беларусь і Расія атрымліваюць значныя выгады ў выніку аб'яднання сваіх магчымасцейАляксандр Лукашэнка дадаў, што штогадовае правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць падтрымліваць пастаянныя сувязі паміж прадстаўнікамі вышэйшых і мясцовых органаў улады дзвюх краін. На гэты момант дзейнічае 70 пагадненняў на ўзроўні ўрада Беларусі і адміністрацый суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Кожнае з іх суправаджаецца канкрэтнай праграмай мерапрыемстваў на трох-чатырохгадовы перыяд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі